article-img

Як прадаць будучыню? Тры меркаванні аб прасоўванні рэформ у Беларусі

Аўтары: Антон Родненков, Геннадий Коршунов, Анастасия Рогатко, Алесь Гончарёнок | 21 красавіка 2023 г.

З чым можна азнаёміцца перад прачытаннем канспекта?

  1. Даследаванне Банка ідэй і Народнага апытання пра погляд на рэформы сярод пратэснай аўдыторыі і даследчай супольнасці // Спасылка

  2. Даследаванне ChathamHouse пра стаўленне рэспандэнтаў да рэформаў // Спасылка

  3. Даследаванне ChathamHouse пра каштоўнасці беларусаў // Спасылка

  4. Даследаванне Цэнтра новых ідэй пра стаўленне беларусаў да рэформаў // Спасылка

  5. Калонка Генадзя Коршунава па выніках дыскусіі для выдання zerkalo.io // Спасылка

МЕРКАВАННЕ #1

Алесь Ганчаронак — даследчык BEROC, кіраўнік праекта «ПБІ»

Выклік нумар 1. Аналітычная супольнасць прадстаўляе своеасаблівую групу са сваімі інтарэсамі і бачаннем, якія адрозніваюцца ад бачання большасці грамадства. Трэба аб гэтым памятаць, распрацоўваючы праекты і візіі будучыні.

Выклік нумар 2. Аналітычная супольнасць была жорстка выціснута з краіны і стала адным з аб’ектаў рэпрэсій беларускага рэжыму, таму існуюць рызыкі пераўтварыцца ў «актывістаў», прасоўваючы пэўныя ідэі па прычынах крыўды/помсты/палітычных мэт/амбіцый і г.д. Таму варта працягваць даследаваць грамадства і абапірацца на дадзеныя, якія супольнасць яшчэ здольная сабраць, нягледзячы на перашкоды ў выглядзе закрыцця цэлых раздзелаў статыстычных зборнікаў Белстат, забарону на правядзенне сацыялагічных даследаванняў і іншыя.

Выклік нумар 3. Праект Банк ідэй ствараўся ў 2020-2021 гадах, таму чаканні і задачы тады моцна адрозніваліся ад тых праблем, якія існуюць зараз. Раней людзі маглі асэнсаваць наступленне пераменаў і ўявіць іх надыход. Пасля сканчэння пратэстаў, больш моцных рэпрэсій і саўдзелу ў вайне супраць Украіны малюнак светлай будучыні змяняецца. «Аб якіх рэформах мы кажам, калі ідзе вайна…» Сутыкненне абдумавання рэформаў і магчымасці іх рэалізацыі зараз зусім не на карысць рэфарматарам. Таму відавочна, што цікавасць нашмат меншая, чым магла б быць у больш спрыяльных умовах. Напрыклад, прыгадайце выступы Кірыла Рудага падчас Кастрычніцкага эканамічнага форума: мноства каментароў на TUT.by, Onliner.by і іншых.

Усе чакалі, што штосьці можа здарыцца і краіна пачне жыць па-новаму

Тады не пачала, як шматлікія спадзяваліся, а зараз усё яшчэ больш складана. І што з гэтым рабіць?


Фотаздымак: Кірыл Руды, Мікалай Снапкоў і Павел Данэйка ў 2016-м на KEF // nashaniva.by

Анастасія прапаноўвае ісці да праблем канкрэтнага чалавека. Гэта варта! Яшчэ думаю, што на шкале стратэгія vs канкрэтная праблема трэба быць адразу на дзвюх крайніх кропках гэтай шкалы замест існуючага падыходу распрацоўкі праектаў рэформаў. На самым стратэгічным узроўні варта думаць пра vision — шмат розных і нават супярэчлівых. Гэта нават можа быць канкрэтны чалавек, такі чалавек-vision: чалавек-ліберал, ці чалавек-камуніст, ці чалавек-нацыяналіст, анархіст, цэнтрыст і г.д. Чалавек-нацыяналіст як Пазняк распавядзе пра нацыю і мову, а іншы чалавек-ліберал як Бабарыка распавядзе пра тое, што мы мусім зарабляць грошы.

Нам праўда не хапае верхнеўзроўневых кірункаў куды рухацца, каб было тое, што можна абмяркоўваць «на пальцах»

Важна, што беларуская аналітычная супольнасць даследуе беларусаў, але і беларусы зусім не спяць і даследуюць аналітычную супольнасць. Увогуле людзі любяць спрашчаць, і беларуская грамадства тут не выключэнне: яно глядзіць на ўсіх палітыкаў і на ўсіх даследчыкаў разам і верагодна думае, што ўсе яны прапануюць адносна рэзкае, смелае даволі не павольнае для тэмпаў грамадства і разглядаюць усіх як адно цэлае. Таму стварэнне такіх людзей-віжанаў дапамагала б гэты вобраз «нас» ускладняць і расплюшчваць вочы, паказваючы, што ёсць рознае і цікавае.

Таксама, канешне, вельмі важна зразумець, колькі ўзроўняў будзе ў будучай пенсійнай сістэме, але, на маю думку, самым галоўным застаецца давер. І якую сістэму не прыдумай, то людзі могуць проста адмовіцца несці ў гэтую сістэму грошы і можа адбыцца сітуацыя як у Вугоршчыне, дзе сістэма якую прыдумалі ў 90-х не змагла замацавацца і зараз іх сучасная сістэма выглядае падобнай на беларускі ФСАН. Таму варта думаць пра давер і як яго зарабляць, паляпшаць ды не губляць ужо зараз.

Пра смеласць і шырыню думкі

Ідэі будучыні — тое што існуе, каб даць людзям апоры: апоры і візію, каб ісці ў кірунку будучыні больш упэўнена. Але ў нас мала таго, што кропкі А няма, так і няма Б, што магло б быць. Таму варта працаваць над тым, каб з’явілася тая кропка/кропкі Б, калі на кропку А мы не можам паўплываць.

Узмацняючы тэзу, функцыяй дзейнасці над будучыняй мусіць быць колькасць і якасць ідэй і прапаноў, але з гэтым у нас праблема: асабліва са смеласцю думкі і яе шырынёй. Напрыклад, на Банку ідэй была гасцявая калонка Евгена Глебавіцкага, у якой ён гучна але даволі руцінна казаў пра магчымыя варыянты будучыні Украіны: ваеннае вызваленне Крыму, разбурэнне Расіі — сапраўдны космас… І нам такога космасу часам не хапае.

Важна і палітычна-ідэалагічная адукацыя. Па дадзеным даследавання Chatham House пра каштоўнасці беларусаў адчуваецца, што беларусы не зусім разумеюць, хто яны ў межах палітычнага спектра і розных ідэалагічных рухаў. Напрыклад, калі запытваюцца ў рэспандэнтаў, ці з’яўляюцца яны «левымі», то больш за 70-80% працэнтаў, кажа што не, хаця колькасць людзей, якія ўнутрана падтрымалі асноўныя ідэі ўмоўных «левых», была б, на маю думку, больш высокай. Таму агучванне розных ідэй з розных бакоў у тым ліку палітычнага спектра, напрыклад, светапогляд ліберала, светапогляд сацыяліста, дапамагло б таксама разабрацца, хто мы беларусы ёсць, якія ў нас ёсць ідэі, садзейнічаючы ўскладненню і паляпшэнню нашай складанай справы — стварэнню новай Беларусі.

МЕРКАВАННЕ #2

Анастасія Рагатко — сузаснавальніца StratComLab, ex-глаўрэд KYKY

Вызов номер 1. Расстояние и у медиа, и у демсил в общении с беларусской аудиторией, которая находится внутри страны, примерно одинаковое, потому что всем сейчас доступны ограниченные коммуникационные каналы, и мы пользуемся одними и теми же.

Вызов номер 2. Люди не верят в перемены к лучшему. Мы — заложники ситуации, в которой люди в Беларуси верят, что человек очень маленький, а государство очень большое. Человек не знает: где это государство начинается и где оно заканчивается. Какая должна быть роль государства? А мы же не знаем: государство — это президент, или это парламент, или это чиновники, или местные учителя, которые на выборах фальсифицируют, — это государство или это не государство. Что же делать?

Я думаю, что повестка реформ нужна всегда и без исключений, однако о них всегда по-разному разговаривают. Одно дело, как о них говорили в 2020-м году, и другое дело, как в 2018-м, 2019-м, третье, как говорить о них в 2023-м, когда у людей, во-первых, нет веры ни в государство, ни в себя, ни в какие бы то ни было реформы.

Представьте, что вы, например, в Барановичах. Сейчас ваши возможности ограничены, а ваша мобильность снижена как никогда. Возможно у вас ещё не падает зарплата, но вы уже переживаете по поводу того, что с ней будет. Планы на свою жизнь вы можете строить на недели или месяцы, но точно не на годы. Соответственно, если с вами разговаривать о том, что будут реформы в здравоохранении, экономике, то вам, скорее всего, не будет казаться, что это про вас, что с вами разговаривают про вашу жизнь.

Мы пользуемся терминологией: реформа образования, реформа здравоохранения и т.д. Человек не думает о себе как о чём-то, что относится к здравоохранению, к экономике. Он думает «Боже, действительно, сколько за это время Лукашенко делал изменений, перестраивал всю экономику и какой от этого толк? Моя жизнь, кажется, лучше от этого не становится».

Несмотря на то, что экспертные дискуссии очень важны, и это базис для всей последующей работы: и медийной, и политической; и, по-хорошему, нужно в своей работе исходить из цифр, а не из того, как и что тебе кажется. Однако моё предложение — спуститься с уровня экспертных дискуссий.


Фотаздымак: Першы рэгіён, Андрэй Дзмітрыеў у Берасці

Смотреть на эти цифры и разбираться: если людей волнуют цены, собственные зарплаты и соотношение этих двух характеристик, то говорить с ними не об уровне экономики во всей стране, а начинать разговор с «А что с моим кошельком будет? Если хоть один какой то сценарий развития событий, в котором я могу побольше получать и поменьше тратить и жить не от зарплаты к зарплате, одалживать перед зарплатой?».

В медиаработе вместо больших вещей, в которые, тяжело поверить людям, я бы сконцентрировалась на обсуждениях того, какие запросы реально существуют. Например, говорить не в целом про систему образования, а про локальные вещи. Чтобы у твоего ребенка не было учителя истории, который не про историю рассказывает, или если родителей волнует, что их не пускают, а военруков к детям в школу пускают.

Чтобы увлечь людей, не нужно относиться к реформам, как мы привыкли в нашем авторитарном формате отношений государства и общества, что есть одна генеральная линия партии. Я думаю, что, когда мы говорим про реформы и про любое будущее, то не нужно стремиться рассказать одну общую стройную историю, которая всех в себя любит и которая всем понравится.

Стоит забрасывать как можно больше ярких, возможно необычных, возможно очень разных и оппонирующих друг к другу идей


Единственный способ раскрутить назад спираль того неверияв будущее — это дать людям обсудить это на «кухнях». Для этого им нужно подносить патроны и предлагать варианты, потому что сейчас этим не занимается режим: ему уже и нечего предложить, и люди это чувствуют. Есть cтрах, что нужно хотя бы сохранить то, что есть, потому что кажется, что может стать хуже.

О роли Банка идей

Я бы хотела похвалить проект Банк идей, потому что это как раз кладезь разных идей, которые можно брать и использовать. Я, например, недавно с удовольствием прочитала блог про нишевую экономику. Хоть это и очень сложный экспертный уровень описания идеи, но ведь его можно забирать, его можно перерабатывать и про нишевую экономику говорить с людьми не как про скрытых чемпионов и как это работает, какой процент ВВП приносит, а про то, что ты лучшая история и для тебя, и для государства.

Если ты можешь найти нишу того, что ты делаешь, хорошо это делать, то государство должно тебе или помогать, или как минимум не мешать. И тогда ты будешь счастлив, и тогда экономика будет счастлива, потому что ты счастлив. И такой подход через человека, а не через государство, в котором человек пока что ещё не очень ориентируется и уж точно себя с ним не соотносит, поможет менять соотношение маленький человек vs большая неподвижная и плохо работающая система.

2020-й год был пиком, когда удалось медиа, политикам новой волны — всем показать, что люди в Беларуси способные, и бизнес в стране хороший, и медиа много, и НКО, и т.д. С людьми всё отлично, а вот система плохая. Систему нужно менять, но систему нужно менять под людей. Да, сейчас действительно нет такой возможности, но они людят хотя бы поверят в то, что есть свет в конце туннеля, потому что сейчас они этого света, к сожалению, не видят.

И да… Нужно говорить о будущем, потому что иначе демократическое движение находится в позиции оппозиции, просто говоря, что у нас режим плохой. нужна альтернатива. Люди уже сами, судя по всем опросам, понимают, что что-не так, и им хотелось бы, чтобы рассказали, а можно ли по-другому.

МЕРКАВАННЕ #3

Генадзь Коршунаў — старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, аўтар даследавання

Не хапае дыскурсу, які б быў прысвечаны рэформам. Так, зараз ствараецца прафесійны дыскурс — што змяняць, як змяняць, калі змяняць. І гэта тое, што робіцца на Банку ідэй. Мы, даследчыкі, у прафесійным дыскурсе працуем, але гэты дыскурс мусіць быць шматузроўневым. З аднаго боку, рэформы сапраўды павінны распрацоўвацца спецыялістамі і гэта пытанне кампетэнцыі, вопыту і г.д, але замкнуцца ў сабе гэта не выхад. Трэба, каб і людзі пачыналі думаць у гэтым напрамку. Адказ на пытанне «Што б змяніў я, што б было лепей для мяне» — моцны крок ад сітуацыі «Няхай самі вырашаюць, бо я нічога не разумею».

Калі дагрукацца і атрымаць адказ, як людзі бачаць будучыню, то гэта было б каштоўна і карысна

І рэформы гэта не проста алгарытм. Рэформы — гэта пра тое, як павінна выглядаць грамадства, якім мы яго хочам бачыць, і толькі потым алгарытм, як мы прыходзім у фінальную кропку. Рэформы гэта пра бачанне свету. А візіянерства вельмі моцна не хапае! Бачання, якой мы хочам бачыць краіну зусім не хапае! Гэта кажуць людзі ў шматлікіх даследаваннях, што не бачаць будучыні, у якой мы яны хочуць жыць. І ні ўлада, ні, на жаль, дэмсілы не паказваюць сваіх бачанняў. Якую Беларусь мы плануем? Прыгожая будучая Беларусь — гэта што? Я лічу, што наяўнасць агульнай канцэпцыі рэфармавання краіны магла б стаць ня толькі дэмакратычных, але і «нейтральных» колаў грамадства.

Чытайце цалкам меркаванне Генадзя ў асобным артыкуле для zerkalo.io «Мнение о том, что белорусы думают о реформах».

Антон Раднянкоў — дырэктар Цэнтра новых ідэй

А скончыў дыскусію Антон Раднянкоў словамі аб асаблівай важнасці дыскусій аб будучыні.

Грамадства — гэта ў тым ліку дыскусія. І калі мы хочам зразумець, куды нам трэба рухацца як грамадству, як нацыі, як краіне, то нам патрэбна гэтая дыскусія, патрэбны гэты дыялог. Супольнае разуменне пачынае праяўляцца толькі тады, калі мы ўсе разам як адзінкі грамадства пагутарым. Інакш ніяк супольнага бачання ня будзе. Сённяшняя дзяржава не размаўляе і не ўключае ў гэтую размову аб тым, куды мы ўсе павіны рухацца, таму гэта мусіць быць нашай місіяй, а мабыць і суперсілай, і мы павінны грамадства ўцягваць у гэты працэс, выпрацоўваючы супольнае разуменне. І трэба абавязкова прапаноўваць кірункі, каб мы больш асэнсавана рухаліся ў патрэбны бок.


Антон Родненков

Аўтар

Антон Родненков


Центр новых идей (Председатель Совета)

Ранее руководил проектами по устойчивому развитию в беларусских регионах и возглавлял отдел высоких технологий Минского часового завода. Антон изучал межкультурные коммуникации и анализ финансового рынка.

Геннадий Коршунов

Аўтар

Геннадий Коршунов


Старший исследователь (Центр новых идей)


Анастасия Рогатко

Аўтар

Анастасия Рогатко


Co-founder (StratComLab)


Алесь Гончарёнок

Аўтар

Алесь Гончарёнок


(ПБИ)